12 жніўня выязная Школа Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ” нанесла візіт у дзіцячы аздараўленчы лагер “Пунцовыя ветразі” Паплаўскай школы з агіт-марафонам па прафілактыцы падлеткавага крадзяжу “Не ўкрадзі!”. Праблема падлеткавага крадзяжу была прадстаўлена ў шырокім маральна-прававым спектры: крадзёж – грэх, злачынства, ганебнае кляймо, маральная загана, зламаны лёс. Дзеці і падлеткі лепш успрымаюць матэрыял, пададзены ў арыгінальнай, вобразна-эмацыянальнай форме. А калі яшчэ пры гэтым прысутныя маюць магчымасць самі інтэрактыўна ўвасобіцца ў вобразы – ролі прадстаўленых арганізатарамі марафона сюжэтаў, тады хутчэй дасягаецца жаданы выхаваўчы эфект. Ужытыя ў ходзе марафона прыёмы дапамаглі падлеткам спасцігаць маральныя запаведз
...
Читать дальше »