Чарговые пасяджэнне клуба “Землякі” “Прыгажосць роднай зямлі – справа кожнага” прайшло 9 верасня. Удзельнікі клуба запрасілі да сябе ў госці старшыню Багушэвічскага сельскага савета Сяргея Рыгоравіча Шабана. Як кажуць, дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Пагэтаму кожны з прысутных выказаў свае меркаванне, прапанову наконт добраўпарадкавання вескі, як зрабіць яе больш утульнай і прыгожай. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі цікавыя факты з гісторыі роднай вескі, іх расказ дапаўнялі землякі сваімі цікавымі ўспамінамі. Напрыканцы гучалі вершы пра родны край.

Просмотров: 263 | Добавил: Natali08121966 | Дата: 10.09.2021 | Комментарии (0)