“Лета з класікамі беларускай літаратуры” у Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы працягваецца. 23 чэрвеня адбылося чарговае знаёмства з класікам беларукай літаратуры Янкам Брылём. Бібліятэкар пазнаёміў юных жыхароў аграгарадка з цікавымі і малавядомымі фактамі біяграфіі пісьменніка, з яго творчасцю. Апавяданні Я. Брыля, прысвечаныя праблемам узаемаадносінаў бацькоў і дзяцей, з'яўляюцца ўзорам высока мастацкай літаратуры і выклікаюць цікавасць у сучаснікаў.