18:30
Эстафета памяці

Эстафету памяці “Нашчадкі вогненных вёсак” у гонар спаленай акупантамі 28 лістапада 1942г., роўна 80 гадоў назад, вёскі Баравіно Бярэзінскага раёна падхапілі ўсе гарадскія школы Беразіно. Услед за навучэнцамі СШ № 3 гледачамі арт-рэквіема “Нас спалілі разам з вёскай” Бярэзінскай раённай бібліятэкі сталі старшакласнікі гімназіі і № СШ 2. Як сэрцаў вечны метраном і памяці набат, зачынам прагучалі званы Хатыні і назвы 6-ці бярэзінскіх Гарыняў – вёсак Уцешына, Тоўсціца, Клешчыца, Вайціхова, Краснае, Баравіно, спаленых разам з жыхарамі. Летапіс вогненнай вёскі Баравіно быў прадстаўлены праз расповед апаленых лёсаў землякоў паводле ўспамінаў ахвяраў і сведак трагічных падзей, маналогаў літаратурных герояў Яўгена Курто, Святланы Лобач, Івана Сачука. Эмацыянальнае ўспрыманне тэмы дапаўнялі экспазіцыі і кніжная выставка.  

Просмотров: 188 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar