Сапраўдны талент не мае межаў! Гэта засведчыў сваёй творчасцю наш таленавіты пісьменнік Алесь Бычкоўскі, які літаральна на днях парадаваў сваіх землякоў новым кніжным выданнем. Трагікамічны дэтэктыў “Ацалелы або вясёлыя хаўтуры” – сапраўдны падарунак для ўсіх прыхільнікаў прыгожага пісьменства, жартоўнага сюжэту, дасціпнага гумару і трапнага беларускага слова. Віншуем земляка з новым творчым поспехам і жадаем плёну на літаратурнай ніве!

Просмотров: 208 | Добавил: berezinolib | Дата: 28.11.2022 | Комментарии (0)

Стала добрай традыцыяй для наведвальнікаў бібліятэчных мерапрыемстваў напярэдадні праводзіць азнаямленчыя экскурсіі па Бярэзінскай раённай бібліятэцы, якая непазнавальна змяніла сваё аблічча пасля сёлетняй рэканструкцыі быдынку. Гімназісты ахвотна прымяралі вобраз чытача на ўтульным бібліятэчным дыванчыку, знаёміліся з выставамі, адрасаванымі моладзі і з перыядычнымі выданнямі на любы чытацкі густ, здзіўляліся таленавітым землякам, чые жывапісныя ... Читать дальше »

Просмотров: 197 | Добавил: berezinolib | Дата: 28.11.2022 | Комментарии (0)

Эстафету памяці “Нашчадкі вогненных вёсак” у гонар спаленай акупантамі 28 лістапада 1942г., роўна 80 гадоў назад, вёскі Баравіно Бярэзінскага раёна падхапілі ўсе гарадскія школы Беразіно. Услед за навучэнцамі СШ № 3 гледачамі арт-рэквіема “Нас спалілі разам з вёскай” Бярэзінскай раённай бібліятэкі сталі старшакласнікі гімназіі і № СШ 2. Як сэрцаў вечны метраном і памяці набат, зачынам прагучалі званы Хатыні і назвы 6-ці бярэзінскіх Гарыняў – вёсак Уцешына, Тоўсціца, Клешчыца, Вайціхова, ... Читать дальше »

Просмотров: 187 | Добавил: berezinolib | Дата: 28.11.2022 | Комментарии (0)

28 лістапада спаўняецца 80 гадоў трагедыі малой сястры Хатыні – бярэзінскай вёскі Баравіно, спаленай фашыстамі разам з жыхарамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кастрышча вогненнай памяці не затухае і сёння. У цэнтры вёскі над брацкай магілай устаноўлены помнік, які напамінае нашчадкам аб той страшнай трагедыі, а на Дрэве жыцця ў мемарыяльным комплексе “Хатынь” значыцца назва нашай вёскі “Баравіно” - вечная памяць непак ... Читать дальше »

Просмотров: 200 | Добавил: berezinolib | Дата: 28.11.2022 | Комментарии (0)

У Багушэвіцкай  сельскай інтэграванай бібліятэцы-клубе прайшла  сатырычная гадзіна  да 115 годдзя  з дня  нараджэння  беларускага  пісьменніка-гумарыста М. Скрыпкі. Рабяты пазнаеміліся   з жыццёвым і творчым  шляхам паэта, а таксама,  пачыталі  байкі, якія больш спадабаліся : "Квартэт", "Ціт - эрудыт" , "Мядзведзь на танцпляцоўцы", якія не губляюць актуальнасці  і  зараз.

 

Просмотров: 156 | Добавил: berezinolib | Дата: 28.11.2022 | Комментарии (0)