10:01
Незагойная рана Чарнобылю

Да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставілі навучэнцам гімназіі рэквіем-успаміны “Незагойнаю ранай нам Чарнобыль баліць”.   Паводле маналогаў ахвяраў і сведкаў трагедыі ажылі “ЧарноБылінкі”-пачуцці і адчуванні  тых, хто дакрануўся да страшнай чарнобыльскай тайны ўсёй сваёй бездапаможнай істотай. І ад дотыку гэтага такая незагойная рана… Самы шчымлівы манатог жонкі пажарнага - ліквідатара аварыі на атамнай станцыі Васіля Ігнаценкі, у гонар якога  ў райцэнтры Беразіно названа вуліца і ўсталяваны бюст героя. 

Нікога  не пакінулі раўнадушнымі маналогі маленькіх ахвяраў Чарнобылю -  дзяцей  і іх шматпакутных матуль Мерапрыемства прагучала сігналам трывогі: спыніся, чалавецтва,  на краі атамнай бездані! Юных удзельнікаў рэквіем-акцыі пачаставалі мармеладам і зефірам: цэзій дабра выводзяць менавіта гэтыя прысмакі, бо у іх шмат пектыну. 

 

Просмотров: 262 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar