Чарнобыль, ты чорнай боллю
Прайшоў па душах людзей!
Ты сэрцы павырваў нам з кроў‘ю
Пазбавіў нас мар і надзей!
Гэтыя радкі Наталлі Дзямідава маглі б стать эпіграфам да мерапрыемстваў, якія праводзілісь у Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе напярэдадні 35-годдзя жахлівай катастрофы XX стагоддзя. Пад час гадзіны разваг "Чарнобыль - чорны боль" дзеці і падлеткі расказвалі, што яны ведаюць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствах. Удзельнікі літаратурнай гадзіны “Шамякінскі боль аб Беларусі” слухалі ўрыўкі з раману І.Шамякіна "Злая зорка", "Чарнобыльская малітва" С.Алексіевіч і сумныя ўспаміны жыхаркі в.Багушэвічы Людмілы Баранавай, якая перасялілась з чарнобыльскай зоны ў 1989 годзе.
...
Читать дальше »