Сапраўдны талент не мае межаў! Гэта засведчыў сваёй творчасцю наш таленавіты пісьменнік Алесь Бычкоўскі, які літаральна на днях парадаваў сваіх землякоў новым кніжным выданнем. Трагікамічны дэтэктыў “Ацалелы або вясёлыя хаўтуры” – сапраўдны падарунак для ўсіх прыхільнікаў прыгожага пісьменства, жартоўнага сюжэту, дасціпнага гумару і трапнага беларускага слова. Віншуем земляка з новым творчым поспехам і жадаем плёну на літаратурнай ніве! |