Другі дзень імідж-акцыі “Беларусь бібліятэчная” у фармаце інфармацыйна–рэкламнай кампаніі “Міншчына культурная—за Беларусь!” 16 верасня прадоўжыла бенефіс–прэзентацыя Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкі “Бібліятэка, дружалюбная дзецям” на базе самай маладой  школьнай установы горада – СШ №3. Супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі школьнікам віртуальнае творчае дасье  гарадской дзіцячай бібліятэкі – дыпламанта   ХХVІІ рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” за рэалізацыю літаратурна – мастацкага праекта “Расцём разам з кнігай” у намінацыі “За патрымку і  развіццё  чытання”.

Прыцягальнасць  бібліятэцы надаюць аматарскія аб’яднанні для дзяцей і школьнікаў, якія прэзентаваў рэкламны відэаролік “Клубы па інтарэсах—на ўсе інтарэсы”. Агіт–трыбуна “Клуб “Класная кампанія” адкрывае новы сезон” пазнаёміла рабят з цікавымі мерапрыемствамі клуба на верасень-снежань,заклікала цікава праводзіць пазаўрочны вольны час.  ... Читать дальше »

Просмотров: 244 | Добавил: berezinolib | Дата: 17.09.2020 | Комментарии (0)