У кожную бібліятэку ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” паступіла новая кніга нашай зямлячкі, уражэнкі в. Журоўкі Галіны Пярун, якая піша прозу для дзяцей і дарослых. Чарговая яе кніга адрасуецца чытачам малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Гэта цікавыя пазнавальныя гісторыі з жыцця звяроў, якія раскажуць нашым дзеткам ці лёгка жывецца бабрам зімой, чым частуецца лось у восеньскім садзе, чаму сумна маленькаму лісяняці і што рабіць, калі ў лесе гуляюць мядзведзі.

Просмотров: 132 | Добавил: berezinolib | Дата: 09.10.2023 | Комментарии (0)