08:49
Бібліятэка запрашае

У цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена выстава да 100-годдзя Івана Мележа – народнага пісьменніка Беларусі, аўтара аднаго з самых значных твораў беларускай літаратуры XX стагоддзя – трылогіі «Палеская хронiка» з цыклам раманаў  «Людзi на балоце», «Подых навальнiцы», «Завеi. Снежань».  Побач з выставай  знаходзіцца экспазіцыя да Дня беларускай мовы, на якой  прадстаўлены вершы  вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія праслаўляюць беларускую мову,  параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.  

Бібліятэкары запрашаюць усіх далучыцца да святкавання ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ! Размяўляйце па-беларуску! Чытайце па-беларуску.  

Просмотров: 204 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar