Прафілактычная акцыя сярод непаўналетніх “Пасябруй з законам!” у Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе пачалася з віктарыны прававых ведаў “Ведаем і выконваем закон”. Каб разабрацца ў сур’езных пытаннях, юныя правазнаўцы запрасілі да сябе Багіню справядлівасці і правасуддзя – Феміду. І адразу ўзніклі пытанні: чаму ў яе павязка на вачах, а ў руках меч і шалі? Чаму менавіта ёй нават сам Зеўс давяраў выконваць правасуддзе? Феміда дапамагла ўдзельнікам віктарыны адказаць на пытанні, звязаныя з сучасным заканадаўствам:  што з’яўляецца асноўным законам дзяржавы, што азначае зацвярджэнне "Канстытуцыя РБ мае вышэйшую юрыдычную сілу”.     ... Читать дальше »

Просмотров: 197 | Добавил: berezinolib | Дата: 12.02.2021 | Комментарии (0)

Што можа быць прыгажэй і цудоўней, чым  каханне? Менавіта гэта трапяткое пачуццё робіць чалавека шчаслівым, акрылёным, надае моц і жаданне жыць. Хто можа найбольш адчуць і перадаць жаночыя мары, летуценні, як не сама жанчына? З нагоды  надыходзячага  свята ўсіх закаханых, Мачаская сельская бібліятэка наладзіла  прэзентацыю твораў беларускай пісьменніцы Наталлі  Батраковай, вершы і проза якой пранізаны пачуццём.

... Читать дальше »

Просмотров: 241 | Добавил: berezinolib | Дата: 12.02.2021 | Комментарии (0)

У цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена выстава да 100-годдзя Івана Мележа – народнага пісьменніка Беларусі, аўтара аднаго з самых значных твораў беларускай літаратуры XX стагоддзя – трылогіі «Палеская хронiка» з цыклам раманаў  «Людзi на балоце», «Подых навальнiцы», «Завеi. Снежань».  Побач з выставай  знаходзіцца экспазіцыя да Дня беларускай мовы, на якой  прадстаўлены вершы  вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія праслаўляюць беларускую мову,  параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.  

Бібліятэкары запрашаюць усіх далучыцца да святкавання ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ! Размяўляйце па-беларуску! Чытайце па-беларуску.   ... Читать дальше »

Просмотров: 209 | Добавил: berezinolib | Дата: 12.02.2021 | Комментарии (0)

У Косаўскай сельскай бібліятэцы да 65-годдзя з дня нараджэння беларускага  пісьменніка У. Ягоўдзіка была падрыхтавана выстава “Знаёмцеся: У. Ягоўдзік і яго творы”.  

Просмотров: 239 | Добавил: berezinolib | Дата: 12.02.2021 | Комментарии (0)