15:58
Эколага-краязнаўчае падарожжа
1 красавiка – Мiжнародны дзень птушак! З гэтай нагоды чарговае пасяджэнне клуба экалагічных ведаў "Беразавічок" Багушэвіцкай бібліятэкі-клуба прысвячалась нашым крылатым сябрам. Юныя аматары прыроды пазнаемілісь з некаторымі відамі, занесенымі ў Чырвоную кнігу, паглядзелі відеа пра тое, як можна дапамагаць птушкам, даведалісь, што за птушка з’яўляецца птушкай 2021 года і пабывалі на сайце грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», якая працуе дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Акрамя таго пад час наведвання Багушэвіцкай школы супрацоўнікі бібліятэкі прэзентавалі самым маленькім чытачам кнігі і часопісы пра птушак.
Просмотров: 214 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar