1 красавiка – Мiжнародны дзень птушак! З гэтай нагоды чарговае пасяджэнне клуба экалагічных ведаў "Беразавічок" Багушэвіцкай бібліятэкі-клуба прысвячалась нашым крылатым сябрам. Юныя аматары прыроды пазнаемілісь з некаторымі відамі, занесенымі ў Чырвоную кнігу, паглядзелі відеа пра тое, як можна дапамагаць птушкам, даведалісь, што за птушка з’яўляецца птушкай 2021 года і пабывалі на сайце грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», якая працуе дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Акрамя таго пад час наведвання Багушэвіцкай школы супрацоўнікі бібліятэкі прэзентавалі самым маленькім чытачам кнігі і часопісы пра птушак.
... Читать дальше »
Просмотров: 216 | Добавил: Natali08121966 | Дата: 05.04.2021 | Комментарии (0)

Школьныя канікулы – самы лепшы “Час чытаць” для дзяцей і падлеткаў. Таму тыдзень дзіцячай кнігі ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе быў багаты на наведвальнікаў і мерапрыемствы. Гасцей бібліятэкі чакалі кніжныя прапановы на любы густ. А для самых маленькіх чытачоў супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі літаратурнае падарожжа “Усе кнігі - ў госці да нас”. Пад час гэтай гульні-квэста дзеці пабывалі у чатырох краінах, дзе святкавалі юбілеі любімых кніг: “Казка пра цара Салтана” А.С.Пушкіна, “Фядорына гора”,”Тэлефон”, “Блытаніна” К. Чукоўскага, “Залаты ключык” А. Талстога, “Прыгоды Чапаліны”Дж. Радары.
... Читать дальше »
Просмотров: 219 | Добавил: Natali08121966 | Дата: 05.04.2021 | Комментарии (0)

Першая субота красавіка адкрыла тыдзень моды на здароў’е “Быць здаровым – модна і прэстыжна” у Брадзецкай бібліятэцы-клубе. Наведвальнікам маладзёжнай дыскатэкі была прапанавана экспрэс-акцыя “З півам на дыскатэку не прыхадзі” і агіт-марафон “Піва - не вадзіца, з хмельным сябрам не трэба вадзіцца”.  ... Читать дальше »

Просмотров: 156 | Добавил: berezinolib | Дата: 05.04.2021 | Комментарии (0)

Тыдзень дзіцячай кнігі ў Брадзецкай бібліятэцы-клуб азнаменаваўся акцыяй  “Вялікі свет – праз дзіцячыя кнігі” да Мiжнароднага дня дз ... Читать дальше »

Просмотров: 217 | Добавил: berezinolib | Дата: 05.04.2021 | Комментарии (0)