14:02
ПАДЛЕТКІ БЕРАЗІНО – СУПРАЦЬ БРЫДКАСЛОЎЯ

Лета – не толькі час адпачынку, але і руплівай працы на культурна-выхаваўчай ніве. 7 чэрвеня стартаваў пяцідзённы эстафетны агіттур для падлеткаў “Наша ўмова – далоў брыдкае слова!”. Мабільную паходную форму актуальнай прапаганды і агітацыі ініцыявала Школа творчага ўдасканалення развіцця моладзі “ШТУРМ” пад куратарствам Бярэзінскай раённай бібліятэкі. Летні азімут ШТУРМа – аздараўленчыя летнікі горада і раёна. Першымі эстафету марафона прынялі выхаванцы дзіцячага лагера дзённага знаходжання СШ № 3 г. Беразіно. Праблему падлеткавага брыдкаслоўя дазволілі раскрыць ужытыя наглядна-мастацкія і вобразна – эмацыянальныя прыёмы: алегарычная імправізацыя, сатырычныя вершы і міні-сцэнкі, прытчы, замалёўкі з жыцця.Удзельнікі агі-марафона ініцыявалі пачын “Мы – за чысты горад без бруду брыдкаслоўя”, прымеркаваны да 520- годдзя горада Беразіно.
Просмотров: 215 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar