14:10
СВЯТА ВЁСКІ

На свеце ёсць зямель багата,
Але што нам да іх красы?
Там лепей, роднае дзе, хата,
Знаёмы лес і верасы.
Такiмi словамi пачыналася Cвята вескi, якое адбылося 5 чэрвеня ў аграгарадку Багушэвiчы.
Першы пісьмовы ўпамін пра Багушэвічы як маёнтак датуецца 1 чэрвеня 1501 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводства. Такім чынам, з дня першага ўспаміна пра веску прайшло 520 год.
Прыгожая дата – 520 год! І прыемна, што святкаваць такую падзею сабралася шмат жыхароў і гасцей.
На пляцоўцы правядзення свята былi аформлены выставы вышывання, ткацтва, работ вучняу мясцовай школы. Валянцiна Наскавец, работнiк Паплаускай СБ праводзiла майстар-клас «Воздушная фантазия», Ларыса Палянская (Косауская СБ) прадставiла ўвазе жыхароў выставу «Чудо ручки – чудо штучки», Аляксанра Грынкевiч (Лешнiцкая СБ) зацiкавiла дзяцей сваiмi вязанымi цацкамi.
Словы прывітання гучалi ад мясцовых жыхароў: Алены Мікалаеўны Пяткевіч, Таццяны Іванаўны Воюш, Рэгіны Яўгенаўны Собаль i госця свята ксяндза Андрэя.
Ветэранаў працы павiншавала старшыня прафкама ААТ “Багушэвічы” Галіна Міхайлауна Шагойка.
Атрымалi падарункi: самы старэйшы жыхар вёскі - Марыя Якаўлеўна Крывашэй, якой сёлета споўніцца 101 год, самая малодшая жыхарка - Ніна Андрэеўна Касцюк, якая нарадзілася 11 мая. сям’я, якая у сакавiку зарэгестрыравала свой шлюб – Вольга і Ігар Раманенка, шматдзетныя
мацi, якія нарадзілі і выхоўваюць сямера дзяцей, сямера званочкау, як 7 колераў вяселкі: Алена Мікалаеўна Цісецкая і Таццяна Міхайлаўна Вікторчык.
На працягу свята выступала вакальная група аўтаклуба «Радасць», а для дзяцей былi наладжаны забаўляльныя атракцыены.
Жыве і квітнее вёска Багушэвічы. З ранняй вясны і да позняй восені радуюць вока падворкі, упрыгожаныя кветкамі і зелянінай. Будуюцца дамы, нараджаюцца дзеці, а гэта значыць, што ёсць ў нас светлая будучыня. І хто ведае, можа праз сто год на гэтым месцы будзе экапаселішча, з вядомымі прадпрыемствамі і паркамі адпачынку. Дакладна ведаць аб гэтым не можам. Але ведаем, што і праз дзесяцігоддзі тут будуць жыць добрыя і шчырыя людзі.
Просмотров: 208 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar