Арыгінальнае мерапрыемства прапанавалі да Дня настаўніка супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі ў рамках праекта “Святло знаёмай зоркі”. 1 кастрычніка дырэктарам школ раёна была адрасавана вечарына “Настаўнік гісторыі – настаўнік памяці”, прысвечаная 100-гадоваму юбіляру года Сяргею Сцяпанавічу Ігнатовічу. На аснове архіўных матэрыялаў удалося ўзнавіць факты біяграфіі земляка – настаўніка, выдатніка народнай адукацыі, удзельніка вайны, энтузіяста-краязнаўцы, актывіста ветэранскага педагагічнага руху. Лёсам яму было вызначана пражыць 83 гады, большасць з якіх аддадзена краязнаўча-следапыцкай дзейнасці і патрыятычнаму выхаванню моладзі. Вечарына ажывіла сюжэты няпростага жыцця настаўніка: прарванае вайной
...
Читать дальше »