17 снежня ў Косаўскай бібліятэцы прайшло пасяджэнне “Чайнай чытальні” прысвечанае Міжнароднаму дню гарбаты. Жыхаркі аграгарадка размаўлялі пра чай, абмяркоўвалі кнігу Р. Баравіковай “Дамавёнак з кавай”, правялі дэгустацыю чайных напояў па мясцовых рэцэптах. Паважаным госцем чайнай чытальні стала старшыня Капланецкага с/с Забаронак Любоў Уладзіміраўна, якая пазнаёміла сяльчанак з перспектывамі на будучае аграгарадка Косаўка і вёсак сельсавета.