Цэлы месяц, на працягу лістапада, наведвальнікаў раённай бібліятэкі і цэнтра культуры радавала прадстаўленая ў фае ўстановы літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Літаратурнае сузор’е Бярэзіншчыны”. Аснову экспазіцыі складала партрэтная галерэя - мясцовы Парнас звыш двух дзесяткаў пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў з ліку карэнных бярэзінцаў і нараджэнцаў іншых месцаў, каму лёсіла жыць і працаваць на Бярэзіншчыне. Кожны выгушкваў свой колас на літаратурнай дзялянцы, уплятаў свае васількі ў косы бярэзінскага краю, свой асабісты творчы лісток – у літаратурны вянок. Іх імёны непаўторнымі пазламі ўваходзяць у адзіную карціну нацыянальнай літаратуры і не пабл
...
Читать дальше »