Сярод выхаванцаў дзіцячых летнікаў доўжыцца 5-дзённы агіттур па прафілактыцы брыдкаслоўя, які ладзяць супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі ў рамках праекта “ШТУРМ”. 10 чэрвеня ў агітацыйна-прафілактычную эстафету ўключыліся адпачываючыя рабяты малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту лагера дзённага знаходжання СШ№2 г. Беразіно. Усвядоміць згубнасць звычкі брыдкасловіць і аб’явіць ёй байкот хлопчыкам і дзяўчынкам дапамаглі ўражваючыя формы вуснай прапаганды са спалучэннем інфармацыйных, алегарычных, сатырычных элементаў. Ужыванне суправаджальных кантраст-рэквізітаў “Чысціня - бруд” , “Светлае і чорнае” узмацняла эмацыянальнае ўспрыняцце, расшырала спектр праблемы вобразна – ўяўна.
...
Читать дальше »