Сучасныя дзеці ведаюць пра вайну па кінафільмах і кнігах. Кнігі, дзе героі –дзеці вайны, самыя кранальныя. Увесь чэрвеньскі тыдзень напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвараў Вялікай Айчыннай вайны патрыятычны чытай-дворык Бярэзінскай раённай бібліятэкі прапануе выхаванцам дзіцячых летнікаў гарадскіх школ монатэатралізаваная калектыўныя чытанні “Чытаем разам кнігі пра вайну” паводле кароткіх апавяданняў беларускіх аўтараў цыкла “Вайна вачыма дзяцей”. 16 чэрвеня чытала і суперажывала героям твораў група наведвальнікаў сярэдняга ўзросту лагера дзённага знаходжання СШ №2 г. Беразіно. Рабяты ахвотна ўдзельнічалі ў імправізаваных міні-сцэнках па сюжэтах твораў Віктара Праўдзіна, Галіны Васілеўскай, Віктара Улюценкі, Анатоля Смалянкі. Выступленні вулічнага тэатра кнігі былі
...
Читать дальше »