Маёнтак Уборкі... Мала хто нават з бярэзінцаў можа дакладна што-небудзь сказаць пра гэтае месца. Але менавіта яно дало жыццё тром мастакам, творчасць якіх узбагаціла не толькі беларускую, а і міравую мастацкую культуру. Гэта браты Гараўскія, якія з’явіліся на свет у збяднелай дваранскай сям’і ў маёнтку Уборкі Ігуменскага павета (цяпер у межах в. Астроўкі Бярэзінскага раёна). 2023 год - юбілейны для дваіх з братоў-мастакоў: 30 студзеня - 190 гадоў з дня нараджэння Апалінарыя Гілярыевіча Гараўскага, а 1 ліпеня – 195 гадоў з дня нараджэння Іпаліта Гілярыевіча Гараўскага.
...
Читать дальше »