Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка запрашае на выставу карцін Віктара Коласа. Маляваць Віктар пачаў яшчэ ў раннім дзяцінстве. Натхнялі яго творы мастакоў-класікаў XIX стагоддзя і творы Якуба Коласа. Кожны атрымае сапраўдную асалоду ад пейзажаў. Ураджэнец вёскі Барсукі нашага раёна, сёння жыве ў ЗША. Але яго натхняе любоў да бацькоўскага краю. Гэтае пачуццё добра зразумелае нашым суайчыннікам за мяжой. Таму на выстаўках мастака заўсёды шмат гледачоў, усхваляваных і удзячных.
Просмотров: 162 | Добавил: Natali08121966 | Дата: 07.04.2021 | Комментарии (0)

Просмотров: 200 | Добавил: Natali08121966 | Дата: 07.04.2021 | Комментарии (0)