Дзень беларускага пісьменства ў г. Капылі 5 верасня аб’яднаў пісьменнікаў, выдаўцоў, бібліятэкараў, прыхільнікаў кнігі і чытання. 8 лепшых бібліятэк Міншчыны прадставілі свае арыгінальныя пляцоўкі на літаратурна-гістарычным бульвары “Кніжны шлях”. Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка прэзентавала інтэрактыўную пляцоўку “Чытай-дворык”. Гэты бібліятэчны астравок быў бачны здалёк, там было чаму падзівіцца. Банэр з выявай будынку галоўнай кніжніцы раёна служыў рэкламнай візітоўкай установы. Book-зона “Бярэзіншчына літаратурная” з гонарам сведчыла: Музы Бярэзіншчыну не пакідаюць! Партрэтная галерэя “Літаратурнае сузор’е Бярэз ... Читать дальше »

Просмотров: 197 | Добавил: Natali08121966 | Дата: 07.09.2021 | Комментарии (0)

Свята Дня беларускай пісьменнасці, якое адзначалася ў Капылі, нікога не пакінула расчараваным. Спевы фальклорных калектываў і аўтарская песня, мастацкія вернісажы і прадукцыя народных майстроў, выступленні літаратараў і імправізаваныя аўтограф-сесіі, сустрэчы сяброў, пах смажанага шашлыка і гандлёвыя рады, якіх не ахапіць вокам – усё гэта і многае іншае зацягвала ў вір станоўчых пачуццяў і надавала асаблівы творчы імпэт.
Адкрыццё свята
На ўрачыстым адкрыцці на галоўнай сцэне намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка зачытаў віншаванне жыхарам і гасцям свята ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Потым да прысутных звярнуўся старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын:
— Міншчына не ўпершыню прымае такое значнае мерапрыемства. І выбар Капыля ў якасьці святочнай сталіцы зусім невыпадковы: больш пяцідзесяці вядомых пісьменнікаў і паэтаў звязаны з Капыльшчынай. У іх ... Читать дальше »

Просмотров: 212 | Добавил: Natali08121966 | Дата: 07.09.2021 | Комментарии (0)